Белорусский портал в Казахстане

Указам Прэзідэнта Беларусі скарэктаваны пытанні адчужэння маёмасці асоб з недружалюбных краін



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 91, якім на аснове напрацаванай практыкі карэктуецца падпункт 2.13 пункта 2 указа ад 14 сакавіка 2022 г. нумар 93 "Аб дадатковых мерах па забеспячэнні стабільнага функцыянавання эканомікі". 

У прыватнасці, прынятым указам вызначаны выпадкі, калі не патрабуюцца атрыманне дазволу і выплата ўзносу пры адчужэнні маёмасці асоб з недружалюбных замежных дзяржаў.

Таксама Савету Міністраў прадастаўлена права растлумачваць пытанні прымянення ўстаноўленых гэтым падпунктам палажэнняў.

Пытанне аб неабходнасці ўнясення адпаведных змяненняў абмяркоўвалася 18 студзеня бягучага года на нарадзе Прэзідэнта Беларусі з кіраўніцтвам Савета Міністраў.

13 сакавіка 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/49/73066
Текущая дата: 18.11.2024