Гэты дзень з`яўляецца семдзесят чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 292 дні.
Сёння адзначаецца Міжнароднае матэматычнае свята "дзень Пі". Якія яшчэ падзеі адбыліся 14 сакавіка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 14 сакавіка
У 2006 годзе адбылося афіцыйнае адкрыццё Палескага драматычнага тэатра.
Хто нарадзіўся 14 сакавіка
1931 год: Павел Місько, беларускі пісьменнік.
1938 год: Мікалай Цішачкін, беларускі акцёр.
Таксама сёння нарадзіліся італьянскі астраном Джавані Вірджыніа Скіяпарэлі і нямецкі фізік-тэарэтык, стваральнік тэорыі адноснасці Альберт Эйнштэйн.
14 сакавіка ў народным календары
Палова Масленічнага тыдня. У чацвер усялякая праца спынялася, бо прыходзіў час Шырокай Маслёнкі. Хлопцы запрагалі коней у сані, якія ўпрыгожвалі званочкамі і стужкамі розных колераў, каб весялей было пракаціцца па вёсцы, усе спявалі маслянічныя песні, таксама ладзілся кулачныя баі.
Таксама сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніцы Еўдакіі Іліапольскай, якую ў народзе называлі Аўдоцця.
У гэты дзень назіралі за надвор`ем і па ім прадказвалі, якім будзе год. Калі са страхі капала, лета будзе цёплае. Адкуль дзьме вецер, адтуль ён будзе дзьмуць і ўлетку. Снег прадвяшчае багаты ўраджай грыбоў і ягад.
Sputnik, 14 сакавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/49/73096
Текущая дата: 18.11.2024