Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём Канстытуцыі.
Дарагія суайчыннікі!
Сёння мы адзначаем Дзень Канстытуцыі, якая стала сапраўды народным дакументам. Прыняты 30 гадоў таму і ўдасканалены на рэферэндумах воляй большасці беларусаў, Асноўны Закон шмат у чым вызначае ход нашай гісторыі.
Дзякуючы Канстытуцыі створаны ключавыя інстытуты дзяржаўнай улады, гарантаваны правы і свабоды грамадзян.
Голас народа, аддадзены за пераемнасць найлепшых традыцый мінулай эпохі, стаў залогам захавання міру і згоды ў грамадстве. Беспрэцэдэнтны давер грамадзян Беларусі палітычнай сістэме даў магчымасць пабудаваць стабільную і незалежную дзяржаву. А замацаваныя ў Асноўным Законе фундаментальныя каштоўнасці, такія як сацыяльная справядлівасць, традыцыйная сям’я, гістарычная праўда, з’яўляюцца для нас дакладнымі арыенцірамі, якія дапамагаюць пераадольваць сучасныя выклікі і ўпэўнена глядзець у будучыню.
Сімвалічна, што сёлета ўпершыню ў канстытуцыйным статуце пачне сваю работу Усебеларускі народны сход. Выступіўшы ў новай ролі, вышэйшы прадстаўнічы орган народаўладдзя стане яшчэ адной магутнай апорай нашай дзяржаўнасці.
Упэўнены, захаванне канстытуцыйных норм і прынцыпаў, адказнасць кожнага беларуса за лёс Айчыны будуць і ў далейшым садзейнічаць дынамічнаму развіццю нашай дзяржавы.
Са святам! З Днём Канстытуцыі!
Жадаю ўсім добрага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых поспехаў на карысць роднай Беларусі.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/49/73141
Текущая дата: 18.11.2024