Гэты дзень з`яўляецца сто восемдзесят першым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 184 дні.
Сёння адзначаецца Дзень астэроіда. Якія яшчэ падзеі адбыліся 30 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 30 чэрвеня
У 1898 годзе Адбыўся пуск трамвая ў Віцебску.
У 1984 годзе быў адкрыты рэгулярны рух цягнікоў на першай лініі Мінскага метрапалітэна.
Хто нарадзіўся 30 чэрвеня
1881 год: Павел Растаргуеў, беларускі мовазнаўца.
1931 год: Рышард Ясінскі, беларускі кінарэжысёр-дакументаліст.
1956 год: Лявон Юрэвіч, беларускі літаратуразнавец, крытык, бібліёграф, грамадскі дзеяч.
1963 год: Валерый Песін, беларускі мастак-нонканфарміст.
Таксама сёння нарадзіліся польскі паэті празаік Чэслаў Мілаш і амерыканскі баксёр-прафесіянал Майк Тайсан.
30 чэрвеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць братоў-пакутнікаў Мануіла, Савела і Ісмаіла.
Па народных павер`ях, у гэты дзень здараюцца моцныя туманы, у якіх могуць блукаць прывіды і розная нечысць. Лічылася, што на Мануіла нельга нікому нічога пазычаць, а асабліва выносіць з хаты агонь.
У імі святога нашы продкі бачылі тоеснасць са словам "маніць", а таксама "падманваць", і лічылі, што нячысцікі ў гэты дзень асабліваімкнуцца ўвесці чалавека ў зман.
Добрае надвор`е прадвяшчала вясёлка, якая з`яўлялася ўвечары. Таксама калі ўначы была навальніца, наступны дзень абяцаў быць сонечным.
Sputnik, 30 чэрвеня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/491/48653
Текущая дата: 16.11.2024