Гэты дзень з`яўляецца сто семдзесят дзявятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 186 дзён.
Якія падзеі адбыліся 28 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 28 чэрвеня
У 1569 годзе была падпісаная Люблінская ўнія.
У 1660 годзе адбылася бітва пад Палонкай, войскі Рэчы Паспалітай разбілі маскоўскае войска на чале з Іванам Хаванскім.
У 1941 годзе быў створаны першы ў Вялікую Айчынную вайну на тэрыторыі Беларусі партызанскі атрад пад камандаваннем Васіля Каржа.
У 1944 годзе Савецкая Армія вызваліла Віцебск і знішчыла Віцебскую групоўку нацыстаў.
У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Расіяй.
Хто нарадзіўся 28 чэрвеня
1891 год: Павел Валошын, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст.
1923 год: Уладзімір Чантурыя, беларускі архітэктар і педагог.
1941 год: Алена Макарэўская, беларускі мовазнавец.
Таксама сёння нарадзіліся фламандскі жывапісец Пітэр Паўль Рубенс і французскі філосаф Жан-Жак Русо.
28 чэрвеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць прарока Амаса, пакутнікаў Віта, Мадэста і пакутніцу Кірскенцію.
Сяўбу да гэтага часу сканчвалі, таму што жыта, якое сеялі пазней, ужо не давала ўраджаю. Сяляне ўважліва пільнавалі кароў на пашы, каб яны не забралі ў поле – гэта не толькі было шкодна для зерня, але і небяспечна для здароўя саміх жывёл.
Калі высока ў небе 28 чэрвеня з`яўляюцца аблокі, у бліжэйшыя дні будзе непагадзь. Таксама пра дождж сведчылі паводзіны дамашніх жывёл: калі яны непакояцца, надвор`е сапсуецца.
Sputnik, 28 чэрвеня 2019
Sputnik, 28 чэрвеня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/491/48657
Текущая дата: 16.11.2024