Белорусский портал в Казахстане

Пасяджэнне беларуска-казахстанскага дзелавога савета пройдзе ў Мінску 5 ліпеня



Пасяджэнне беларуска-казахстанскага дзелавога савета пройдзе ў Мінску 5 ліпеня, паведамляе сайт Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Мерапрыемства арганізуецца БелГПП сумесна са Знешнегандлёвай палатай Казахстана. Удзельнікі дзелавога савета разгледзяць актуальныя пытанні беларуска-казахстанскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, у гэты дзень таксама пройдуць перагаворы паміж беларускімі ўдзельнікамі і прадстаўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый Казахстана, зацікаўленымі ў развіцці ўзаемадзеяння з беларускім бізнесам у розных сферах.

У пасяджэнні, у прыватнасці, прымуць удзел прадстаўнікі кампаній харчовай галіны і машынабудавання з Казахстана.

20 чэрвеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/493/48532
Текущая дата: 16.11.2024