Гэты дзень з`яўляецца сто шэсцьдзясят першым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 204 дні.
Якія падзеі адбыліся 10 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 10 чэрвеня
У 1067 годзе Яраславічы захапілі ў палон полацкага князя Усяслава Брачыславіча і двух яго сыноў падчас сустрэчы на Ршы.
У 1794 годзе ў Гродне ўтворана Цэнтральная дэпутацыя Вялікага княства Літоўскага — выканаўчы орган паўстання 1794 г.
У 1919 годзе была ўтворана Цэнтральная беларуская рада Віленшчыны і Гродзеншчыны.
Хто нарадзіўся 10 чэрвеня
1883 год: Язэп Гапановіч, беларускі грамадскі дзеяч, прадпрымальнік.
1953 год: Тамара Пузіноўская, беларуская актрыса.
1972 год: Пітэр Серафіновіч, брытанскі акцёр беларускага паходжання.
Таксама сёння нарадзіліся амерыканская актрыса Джудзі Гарленд і руская спявачка Людміла Зыкіна.
10 чэрвеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Мікіты Халкідонскага і святапакутніка Еўціхія.
Святога Мікіту лічылі заступнікам гусей – дамашніх і дзікіх. У гэты час качаняты пачыналі вучыцца плаваць, і святому маліліся, каб іх не з`елі драпежнікі.
Калі 10 чэрвеня было шмат травы, значыць, будзе шмат зерня. То е ж прадракал і ціхі, бязветраны дзень.
Sputnik, 10 чэрвеня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/495/48299
Текущая дата: 16.11.2024