Гэты дзень з`яўляецца сто шэсцьдзясят другім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 203 дні.
Якія падзеі адбыліся 11 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 11 чэрвеня
У 978 годзе Уладзімір Святаславіч абвешчаны вялікім князем кіеўскім.
У 1993 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Арменіяй і Азербайджанам.
Хто нарадзіўся 11 чэрвеня
1911 год: Пётр Савачкін, беларускі гісторык.
1942 год: Яраслаў Пятроў, беларускі спявак.
1985 год: Дзмітрый Калдун, беларускі спявак.
Таксама сёння нарадзіліся французскі акіянограф Жак-Іў Кусто і англійскі акцёр Х`ю Лоры.
11 чэрвеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніцы Феадосіі.
У гэты час пачынала квітнець жыта. Па тым, як гэта адбывалася, спрабавалі прадказаць кошты на зерне. Так, калі квітнець колас пачынаў знізу, кошт, адпаведна, будзе нізкі. Калі жыта закаласілася, будзе добры ўраджай грыбоў. Калі ж яшчэ не, грыбоў будзе мала, а баравікоў і зусім не знойдзеш.
Калі 11 чэрвеня вецер весь дзень дзме ў адным напрамку, будзе дождж. Ранішні туман на вадзе прадвяшчаў добрае надвор`е.
Sputnik, 11 чэрвеня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/495/48316
Текущая дата: 16.11.2024