Адпаведнае патрабаванне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка агучыў 11 чэрвеня, узгадняючы назначэнне кіраўнікоў мясцовых органаў улады.
Прэзідэнт нагадаў, што раней даручаў развіваць у сельскай гаспадарцы новыя напрамкі і вырабляць запатрабаваную на рынку прадукцыю. Напрыклад, на яго думку, у Беларусі можна было б заняцца авечкагадоўляй. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што раней у краіне на гэтым спецыялізаваліся многія прадпрыемствы.
"Мне ўрад піша - ну, проста прыкра чытаць. Добра б я не разумеў у гэтым нічога: можна было б адпіску гэту цярпець. Да 2025 года яны дабавяць 133 працэнты авечак. Гэта значыць авечкагадоўля будзе ў нас, мы будзем авечак расплоджваць. Гэта воўна, гэта аўчына, гэта бараніна. Нібыта на рынку запатрабавана. Ну, карацей, будзем расплоджваць гэтых авечак. Так, а што такое 33 працэнты да 2025 года? Гэта сёння адна авечка, а заўтра будзе адна і тры дзясятыя авечкі. Ну што гэта за тэмпы?" - абурыўся Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што за работу трэба брацца сур`ёзна, тым больш у гэтым напрамку ёсць перспектывы.
"Паглядзіце, колькі ўгоддзяў у нас пустуе, нават у Магілёўскай вобласці. Я не кажу ніжэй, на Прыпяці, да цэнтра, на захадзе, Нёман, Прыпяць. Поймы не занятыя. Іншым разам ляціш - шкада становіцца пустых зямель. Недзе бліжэй да поймаў можам будаваць лёгкія павеці і трымаць гэтых авечак, - прапанаваў Прэзідэнт. - Я ў гэтым пераканаўся асабіста. У мяне іх, напэўна, цяпер штук пяцьдзясят. Раздаю людзям, дзяваць няма куды. Якія там затраты? Раніцай пойдзеш, накосіш за паўгадзіны травы, адвязеш - і ім дастаткова. На пашу ходзяць або ў лясок запусціў іх, яны ў гэтым лесе сядзяць у спёку".
Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што воўну можна пастаўляць на Мінскі камвольны камбінат, многія вытворцы маюць патрэбу ў скуры.
Усё можам перапрацоўваць, лёгкая прамысловасць добрая. Не, нечага чакаем. Чакаем, пакуль Прэзідэнт па галаве не стукне, - дадаў ён. - Таму шукайце новыя напрамкі, новыя культуры вырошчвайце. Трэба прадаваць, трэба зарабляць грошы".
11 чэрвеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/495/48324
Текущая дата: 16.11.2024