Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 27 траўня 2019 года



Гэты дзень з`яўляецца сто сорак сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 218 дзён.

Якія падзеі адбыліся 27 траўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 27 траўня

У 1634 годзе ў вёсцы Палянава пачаліся перамовы між прадстаўнікамі Рэчы Паспалітай і Расіі аб заканчэнні вайны 1632—1634 гадоў.
У 1991 годзе ў Мінску завяршыўся I Міжнародны кангрэс беларусістаў.

Хто нарадзіўся 27 траўня

1895 год: Ігнат Дварчанін, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, скарыназнаўца.
1900 год: Уладзімір Жылка, беларускі паэт.
1931 год: Васіль Жураўлёў, беларускі літаратуразнаўца.
1932 год: Анатоль Сабалеўскі, беларускі тэатразнаўца і педагог.
1937 год: Міхаіл Біч, беларускі гісторык.
1957 год: Алег Латышонак, беларускі гісторык.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканская танцоўшчыца Айседора Дункан і іспанская спявачка Ана Белен.

27 траўня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Ісідора, якога ў народзе звалі проста Сідар.

Святога Сідара празвалі Агурочнік, таму што па надвор`ю ў гэты дзень вызначалі, які будзе ўраджай агуркоў. Калі ўвесь дзень было ясна, то агуркоў будзе шмат, а калі ідзе дождж – мала і яны будуць вадзяністыя.

Таксама ў гэты дзень сеялі лён. Калі вецер дзьмуў з севера, саджаць агуркі было яшчэ нельга.

Халодны дзень прадвяшчаў халоднае і непагодлівае лета.

Sputnik, 27 траўня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/497/48187
Текущая дата: 16.11.2024