Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 16 мая пры правядзенні кадравых прызначэнняў, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
"Не забывайце, у нас два палітычныя гады (парламенцкія і прэзідэнцкія выбары, што маюць адбыцца ў 2019—2020 гадах.), — сказаў Лукашэнка. — Партыі няма, якая б, як раней (у СССР.), займалася палітычнымі кампаніямі. Даводзіцца вам займацца. Трэба, каб гэта ўсё было годна. У нас сёння ёсць усё, каб нармальна ўвайсці ў перадвыбарныя гэтыя кампаніі і нармальна выглядаць перад людзьмі. Не без крытыкі. Людзі заўсёды ўладу крытыкавалі і будуць крытыкаваць, але гэта не крытычна".
Выбары Лукашэнка назваў іспытам улады перад народам. "Натуральна, я казаў заўсёды, што экзамен нам давядзецца здаваць. Таму глядзіце, каб усё было годна, прыгожа і каб з боку перш за ўсё нашых людзей, ды і суседзяў, да нас не было прэтэнзій", — сказаў ён.
Згодна з заканадаўствам выбары прэзідэнта павінны адбыцца не пазней за 30 жніўня 2020 года, дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў — не пазней за 10 верасня таго ж года.
Падчас штогадовага паслання народу і парламенту 19 красавіка Лукашэнка заявіў, што сёлета пройдуць парламенцкія выбары. Ён прапанаваў правесці іх 7 лістапада. "Калі гэта прымальна па законе, у нас ёсць добрае свята — Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, 7 лістапада, выхадны дзень", — сказаў Лукашэнка.
Аднак старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ў інтэрв`ю паведаміла, што камісія будзе прапаноўваць кіраўніку дзяржавы прызначыць выбары ў парламент на 17 лістапада.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 16 мая 2019
Мінск, 16 мая 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/499/48055
Текущая дата: 16.11.2024