Гэты дзень з`яўляецца сто трыццаць восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 227 дзён.
Якія падзеі адбыліся 18 траўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 18 траўня
У 1906 годзе ў Пецярбургу заснава беларуская выдавецкая суполка "Загляне сонца і ў наша аконца", якая выдала 38 кніг агульным накладам больш за 100 тыс. асобнікаў (праіснавала да 1914).
У 1912 годзе ў Мінску створана Таварыства краязнаўства, этнаграфіі і археалогіі.
У 1994 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Эфіопіяй.
Хто нарадзіўся 18 мая
1938 год: Міхаіл Казінец, беларускі дырыжор, педагог.
1940 год: Ян Чыквін, беларускі паэт, літаратуразнавец і перакладчык з Беласточчыны.
1972 год: Аляксандр Кулінковіч, беларускі рок-музыка, лідар гурта Neuro Dubel.
Таксама сёння нарадзіліся персідскі і таджыкскі паэт і вучоны Амар Хаям і французскі мадэльер П`ер Бальмен.
18 траўня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніцы Ірыны (у народзе яе часам яшчэ называлі Арына і дадавалі эпітэт Расадніца).
Гаспадыні ў гэты дзень працавалі ў гародзе: высаджвалі расаду капусты ў глебу. Саджаць гэту гародніну маглі толькі жанчыны, таму што існавала павер`е – калі мужчына пасадзіць капусту, яна не будзе квітнець і качаны не завяжуцца.
Калі заквітнела чарамха, хутка чакаецца пахаладанне. Лічылася, чым раней яна пачне квітнець, тым гарачэй будзе лета.
Sputnik, 18 траўня 2019
Sputnik, 18 траўня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/499/48068
Текущая дата: 16.11.2024