Белорусский портал в Казахстане

У Мінску ў гандлёвым цэнтры "Першы нацыянальны гандлёвы дом" з 11 снежня пачне працаваць галоўная рэзідэнцыя сталічнага Дзеда Мароза.



Аб гэтым расказалі ў Мінгарвыканкаме.

Рэзідэнцыя сталічнага Дзеда Мароза адкрыецца ў ГЦ "Першы нацыянальны гандлёвы дом"

На галоўнай плошчы комплексу, паміж другім і трэцім паверхамі, размесціцца казачны домік, які стане сапраўдным цэнтрам навагодніх цудаў.

У ніжняй частцы рэзідэнцыі Дзед Мароз і Снягурачка будуць ветліва сустракаць гасцей усіх узростаў. Тут да 7 студзеня 2025 года можна будзе расказаць навагоднія вершы, выканаць песню або падзяліцца святочнымі гісторыямі. Узамен маленькіх наведвальнікаў чакаюць памятныя падарункі і цёплыя віншаванні. Верхні ўзровень доміка ўпрыгожвае ёлка, лепш за ўсё яе відаць з балкона трэцяга паверха, дзе размешчана зона фуд-корта.

Гандлёвы цэнтр "Сталіца" таксама падрыхтаваў для сваіх гасцей святочную праграму. З 25 па 30 снежня тут будзе працаваць тэматычная фотазона па матывах казкі "12 месяцаў". Кожная лакацыя фотазоны сімвалізуе пэўную пару года, акунаючы наведвальнікаў у атмасферу казкі.

У гэтыя ж дні гандлёвыя цэнтры прапануюць дзённыя анімацыйныя праграмы для дзяцей, майстар-класы і іншыя забаўляльныя актыўнасці. Святочная атмасфера і яркія ўражанні гарантаваны кожнаму, хто вырашыць стаць часткай чароўнага навагодняга свята.

10 снежня 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/5/76156
Текущая дата: 28.12.2024