Аб гэтым паведаміў намеснік прэм`ер-міністра Уладзімір Кухараў.
Беларусь вядзе перагаворы з замежнымі краінамі аб арганізацыі прамых рэйсаў у Нацыянальны аэрапорт Мінск з Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі, а таксама з Індыі.
Пачатак эксплуатацыі другой узлётна-пасадачнай паласы дазволіў прымаць у Нацыянальным аэрапорце ўсе віды паветраных суднаў. Адпаведна з`явілася магчымасць арганізаваць прамыя пералёты з краін далёкага замежжа. "Для гэтага мы цяпер цесна працуем з усімі краінамі свету. У тым ліку абмяркоўваюцца пералёты ў Паўночную і Паўднёвую Амерыку, у Індыю. Пры гэтым улічваюцца далёкасць рэйсаў, колькасць пасажыраў", - сказаў віцэ-прэм`ер.
Паводле яго слоў, пакуль рана гаварыць аб канкрэтнай даце, калі можа адбыцца першы для беларускага аэрапорта трансатлантычны рэйс. Тым не менш, Уладзімір Кухараў не сумняваецца, што гэта здарыцца. "З улікам нашага тэрытарыяльнага месцаразмяшчэння гэта ўсё роўна адбудзецца, толькі пытанне часу", - дадаў ён.
Гэта і іншыя перспектыўныя напрамкі развіцця паветранага транспарту будуць адлюстраваны ў новай канцэпцыі развіцця транспартнай галіны да 2030 года. Цяпер дакумент распрацоўваецца. Як растлумачыў віцэ-прэм`ер, у ліку асноўных палажэнняў канцэпцыі - развіццё чыгуначнага транспарту ва ўмовах пераходу на электрычную сістэму і павелічэнне грузаперавозак.
14 мая 2019, Мінск
БЕЛТА
14 мая 2019, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/500/48005
Текущая дата: 16.11.2024