Гэты дзень з`яўляецца сто трыццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 235 дзён.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень астраноміі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 10 траўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 10 траўня
У 1940 годзе германскія войскі ўварваліся ў нейтральныя дзяржавы Бельгію, Люксембург і Нідэрланды. Нідэрланды былі канчаткова захоплены 15 мая, Бельгія - 28 мая.
Хто нарадзіўся 10 траўня
1883 год: Янка Маўр, беларускі пісьменнік.
1931 год: Сцяпан Гаўрусёў, беларускі паэт.
1933 год: Уладзімір Вітко, беларускі мастак.
1942 год: Сяргей Панізнік, беларускі паэт, празаік, публіцыст.
Таксама сёння нарадзіліся французскі скрыпач і кампазітар Жан-Мары Леклер і амерыканскі акцёр Фрэд Астэр.
10 траўня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Сімяона, аднаго з 70 апосталаў.
У гэты час сяляне рыхтавалі глебу для сяўбы. Перад тым, як першы раз у годзе ехаць араць зямлю, здзяйснялі асаблівыя рытуалы: збіраліся ў хаце, запальвалі свечы, маліліся. Старэйшыя бласлаўлялі сыноў, потым мужчыны выпраўляліся ў поле.
Народныя прыкметы сведчаць, што калі 10 мая раніца ясная, лета будзе ветранае. Калі раніцай няма расы, днём або ўвечары пойдзе дождж.
Sputnik, 10 траўня 2019
Sputnik, 10 траўня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/500/48009
Текущая дата: 16.11.2024