Белорусский портал в Казахстане

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 14 мая прывёў да прысягі суддзю Канстытуцыйнага суда Беларусі Алу Бодак



Ва ўрачыстай абстаноўцы Ала Бодак прамовіла тэкст прысягі, узяўшы на сябе абавязацельства добрасумленна і бесстаронна абараняць канстытуцыйны лад і вяршэнства Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Пасля прынясення суддзёй прысягі Прэзідэнт уручыў ёй пасведчанне суддзі Канстытуцыйнага суда і падарачны экзэмпляр Канстытуцыі Беларусі.

На цырымоніі таксама прысутнічалі старшыні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, Вярхоўнага і Канстытуцыйнага судоў.



Аляксандр Лукашэнка пажадаў прафесійных поспехаў Але Бодак, адзначыўшы, што яе сённяшні подпіс у акце аб прынясенні прысягі з`яўляецца важнейшым у жыцці.

"Не кожнаму даецца такое права і такая магчымасць - быць членам самага вышэйшага суда ў нашай краіне - Канстытуцыйнага суда", - падкрэсліў Прэзідэнт. Ён пазітыўна ацаніў вялікі вопыт работы Алы Бодак, у тым ліку ў статусе намесніка міністра юстыцыі, дзейнасць у якасці кіраўніка парламенцкай камісіі.

Кіраўнік дзяржавы назваў Канстытуцыйны суд "творчай лабараторыяй вядучых юрыстаў" і адзначыў, што менавіта ад высакакласных юрыстаў гэтага суда чакае канкрэтных прапаноў па ўдасканаленні Канстытуцыі.

"Прашу вас быць і творчымі людзьмі. Не толькі даваць заключэнні, весці спрэчкі і дыялогі, не толькі, як гэта ў юрыстаў прынята апошнім часам, спрачацца, хто важнейшы (я, дарэчы, задаволены, што ідзе такая спрэчка, гэта добра, калі ідуць дыскусіі), але запомніце, вы людзі творчыя, і краіна ад вас чакае добрых прапаноў па ўдасканаленні нашай Канстытуцыі і ўсяго масіву нашага заканадаўства", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

14 мая 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/500/48035
Текущая дата: 16.11.2024