Гэты дзень з`яўляецца сто пятнаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 250 дзён.
Якія падзеі адбыліся 25 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 25 красавіка
У 1918 годзе фракцыя "Менскага беларускага прадстаўніцтва" на пасяджэнні Рады БНР ініцыявала прыняцце тэлеграмы кайзеру Вільгельму II, у якой заяўлялася, што будучыню Беларусі яны бачаць пад апекай германскай дзяржавы.
Хто нарадзіўся 25 красавіка
1939 год: Зінаіда Бандарэнка, беларуская тэлевядучая.
Таксама сёння нарадзіліся гісторык рускай мовы Фёдар Буслаеў і адзін з заснавальнікаў квартэта ABBA Б`ёрн Крысціян Ульвэўс.
25 красавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Васіля Спавядальніка.
Да гэтага дня ў зайцоў ужо змяняецца футра з белага на бурае. Убачыць зайца ў народзе лічылася дрэннай прыкметай. Напрыклад, калі зайца заўважылі ў вёсцы, лічылася, што чыя-небудзь хата згарыць. Калі заяц перабег дарогу, гэта прадвяшчала смерць блізкага чалавека. Каб адвесці бяду, бралі палку, ламалі яе і адну частку кідалі ў той бок, куды пабег заяц, другі – у процілеглы.
Цёплае надвор`е 25 красавіка прадвяшчала добры ўраджай. Калі квітнее вярба – лета будзе цёплае.
Sputnik, 25 красавіка 2019
Sputnik, 25 красавіка 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/504/47758
Текущая дата: 16.11.2024