Свята "Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку" 15 чэрвеня збярэ больш за 20 вядучых выдавецтваў краіны, якія азнаёмяць чытачоў з навінкамі кнігавыдання, паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі.
"На галоўнай сцэнічнай пляцоўцы Міра адбудуцца тэатралізаванае адкрыццё свята, прэзентацыі кніг Уладзіслава Місевіча "Песняры" і Віктара Хурсіка "Vale. Кніга пра род і лёс Магдаліны Радзівіл", аўтограф-сесіі пісьменнікаў Беларусі і Расіі: Людмілы Рублеўскай, Віктара Шніпа, Валерыя Казакова, Мікалая Ефімовіча, Анатоля Бутэвіча і іншых", - расказалі ў ведамстве.
Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Карскага прадставіць выставу самаробных кніг і лялек - герояў літаратурных твораў. Мастакі выдавецтваў раскажуць наведвальнікам аб сучасных напрамках у кніжным дызайне, а ў выставачных залах музея можна будзе азнаёміцца з экспазіцыяй кніжнага знака і іншымі праектамі.
Акрамя таго, усе жадаючыя змогуць задаць свае пытанні ў час круглага стала "Гістарычная кніга ў сучасным грамадстве", у якім прымуць удзел літаратары, вучоныя, грамадскія дзеячы.
Мірскі замак - унікальны помнік беларускага дойлідства, уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Замкам валодалі вядомыя гістарычныя асобы Беларусі. Сёння гэта цэнтр культурнага жыцця са сваімі брэндавымі мерапрыемствамі. "Спадзяёмся, што і гэта новае свята "Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку" стане асаблівым і традыцыйным", - адзначылі ў міністэрстве.
Арганізатарамі кніжнага свята выступаюць Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры, Гродзенскі аблвыканкам, Карэліцкі райвыканкам, Гродзенскі філіял РУП "Белсаюздрук", музей "Замкавы комплекс "Мір", ААТ "Белкніга".
26 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
26 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/504/47792
Текущая дата: 16.11.2024