Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адкрывае 9 мая сезон анімацыйных экскурсій "Самалёты ляцяць да партызан", паведамілі ў музеі.
У аснове экскурсіі гісторыя двух прадметаў музейнай экспазіцыі - самалётаў По-2 і Лі-2. Экскурсія ўключае элементы анімацыі, гульні, інтэрактывы і практычныя заданні, што робіць яе захапляльнай і цікавай як для дарослых, так і для дзяцей.
Экскурсійны маршрут пачынаецца ў зале музея "Дарога вайны" каля самалёта По-2 і завяршаецца на адкрытай пляцоўцы самалёта Лі-2.
Экскурсійны маршрут пачынаецца ў зале музея "Дарога вайны" каля самалёта По-2 і завяршаецца на адкрытай пляцоўцы самалёта Лі-2.
"У час экскурсіі наведвальнікам адкрыецца шмат цікавых фактаў з гісторыі біплана По-2 і ваенна-транспартнага самалёта Лі-2. У прыватнасці, можна будзе даведацца пра значэнне авіяцыі СССР для дзейнасці партызан на тэрыторыі Беларусі ў час акупацыі ў 1941-1944 гадах, праверыць логіку, кемлівасць, лоўкасць і назіральнасць у час гульняў і інтэрактываў, трапіць на тэрыторыю партызанскага аэрадрома і азнаёміцца з жыццём і побытам яго каменданта, навучыцца складваць розныя віды партызанскіх вогнішчаў і пабываць у салоне самалёта Лі-2, дзе можна будзе зрабіць эксклюзіўныя фота на памяць", - расказалі ў музеі.
Анімацыйная экскурсія працягласцю каля 45 мін праводзіцца для груп да 10 чалавек. У канцы ўсіх чакаюць сувеніры ад музея. Плануецца, што яна будзе працаваць да верасня. Запіс на экскурсію 9 мая ўжо адкрыўся.
22 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
22 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/506/47744
Текущая дата: 15.11.2024