Белорусский портал в Казахстане

У Віцебску пачаліся працы па дэмантажы Полацкага пуцеправода



У Віцебску пачаліся работы па дэмантажы Полацкага пуцеправода, рух чыгуначнага транспарту пры гэтым не спыняецца.

Для зносу старых канструкцый, якія папярэдне падзялілі пры дапамозе канатнай рэзкі, задзейнічалі два велізарныя краны, здольныя перамяшчаць грузы вагой у 125 тон. Гэтыя краны ўстаноўленыя на чыгуначных шляхах, так што падчас іх працы рух цягнікоў адбываецца толькі па суседніх ветках.

Пакуль разборка аднаго пралёта моста займае два дні. Жалезабетонныя бэлькі апускаюць з паўночнага боку пуцеправода, затым іх здрабняюць і вывозяць.

Полацкі пуцеправод ў Віцебску быў закрыты для руху транспарту ў лістападзе 2018 года, такое патрабаванне выставіла абласная пракуратура, бо абследаванне паказала, што ён знаходзіцца ў аварыйным стане. Новы віядук плануецца ўвесці ў строй толькі ў 2021 годзе.

БелаПАН, 12 красавіка 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/508/47550
Текущая дата: 15.11.2024