Гэты дзень з`яўляецца сто трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 262 дні.
Якія яшчэ падзеі адбыліся 13 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 13 красавіка
У 1991 годзе былі ўтвораны Мінска-Магілёўская каталіцкая архідыяцэзія і Гродзенская дыяцэзія.
У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Італіяй.
Хто нарадзіўся 13 красавіка
1966 год: Юрась Барысевіч, беларускі эсэіст, перакладчык і мастак.
Таксама сёння нарадзіліся самы вядомы ўдзельнік Парахавой змовы Гай Фокс і рускі паэт Дзям`ян Бедны.
13 красавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Іпація Цудатворца, які быў вядомы цудамі ацалення сляпых і хворых. Акрамя таго, Іпацію моляцца цяжарныя жанчыны і тыя, хто марыць пра дзіця.
У даўніну ў гэты дзень расчышчалі месца пад ворыва, высякалі лес, палілі галінкі і лісце і на гэтым месцы сеялі зерне.
Калі 13 красавіка цёпла і сонечна, лета будзе цёплым. Нізкія аблокі прадвяшчаюць хуткае пахаладанне.
Sputnik, 13 красавіка 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/508/47563
Текущая дата: 15.11.2024