Белорусский портал в Казахстане

Беларускі фільм атрымаў узнагароду Сухумскага міжнароднага кінафестывалю



На фестывалі, які прайшоў у Абхазіі, фільм "Франка" заваяваў прыз глядацкіх сімпатый.

Другі Сухумскі міжнародны кінафестываль завяршыўся ў панядзелак 8 красавіка. Прыз глядацкіх сімпатый дастаўся кінакарціне "Франка" беларускага рэжысёра Мітрыя Сямёнава-Алейнікава.

Фільм, зняты ў 2018 годзе, доўжыцца 25 хвілін. Дзеянне адбываецца ў Беларусі ў 1943 годзе і распавядае гісторыю кантужанага нямецкага салдата, які прыходзіць на хутар, дзе хаваюцца ад вайны жанчыны. Спачатку яны пужаюцца і ледзь не забіваюць яго, але злітваюцца і пакідаюць у сябе. У галоўных ролях зняліся Марына Паддубная і Антон Жукаў. Раней фільм атрымаў дыплом "За выдатнае візуальнае рашэнне" Нацыянальнага конкурсу МКФ "Лістапад" і Гран-пры Міжнароднага форуму краін СНД "Умут".

Мітрый Сямёнаў-Алейнікаў - малады беларускі рэжысёр, які ўжо заявіў пра сябе не толькі на радзіме, але і за яе межамі. Ён нарадзіўся і вырас у Мінску, а ў 2011 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Акрамя фільмаў, рэжысёр здымае кліпы для беларускіх зорак. Кароткаметражны фільм Мітрыя "Адной крыві", які з`яўляўся яго дыпломнай працай у ВГІКу, заваяваў гран-пры Венскага кінафестывалю "Lets Cee" і быў адзначаны як лепшы дэбютны фільм на фестывалі Alter-Native ў Румыніі. Таксама ён першым з беларускіх фільмаў трапіў у секцыю Short Film Corner на Канскім кінафестывалі ў 2016 годзе.

Мінск, 10 красавіка 2019
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/509/47516
Текущая дата: 15.11.2024