У Мінску праходзіць ХХVІ Міжнародны форум па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях «ТІБО-2019». Прывітанне яго ўдзельнікам і гасцям накіраваў Аляксандр Лукашэнка.
«Дзякуючы гэтым штогадовым сустрэчам Мінск стаў адной з самых значных пляцовак ва Усходняй Еўропе для прэзентацыі найноўшых дасягненняў у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій», — сказана ў прывітанні.
Паводле слоў беларускага лідара, менавіта на гэтым форуме дзясяткі кампаній з розных краін прадстаўляюць прагрэсіўныя распрацоўкі ў вобласці штучнага інтэлекту, інтэрнэту, воблачных тэхналогій, дапоўненай рэальнасці і мабільнай сувязі.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што наша краіна зрабіла стаўку на лічбавізацыю сваёй эканомікі, што дазволіла ёй стаць лічбавым мостам паміж краінамі ЕС, Еўразійскага эканамічнага саюза і Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна. Важна, што айчынны Парк высокіх тэхналогій пастаянна прырастае новымі рэзідэнтамі, а моладзь усё часцей звязвае сваю будучыню з ІT-сферай.
Такім чынам, упэўнены Аляксандр Лукашэнка, абмен перадавым вопытам на форуме будзе садзейнічаць развіццю інавацыйных тэхналогій у Беларусі і за яе межамі.
На адкрыцці «ТІБО-2019» міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган заявіў, што ў Беларусі неабходна сфарміраваць дакладную і канкрэтную стратэгію лічбавізацыі ўсіх галін і краіны ў цэлым.
На думку міністра, гэты форум закліканы ўнесці свой уклад у вырашэнне пастаўленых задач і фарміраванне разгорнутага плана дзеянняў па комплекснай лічбавай трансфармацыі.
Нагадаем, мерапрыемства будзе доўжыцца да 12 красавіка на пляцоўцы комплексу «Мінск-Арэна». Форум праходзіць штогод, у 2018 годзе яго наведвальнікамі сталі 27,5 тысячы чалавек.
Аўтар: Таццяна Ткачова
Звязда, 10 красавіка 2019
Звязда, 10 красавіка 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/509/47584
Текущая дата: 15.11.2024