Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 5 сакавіка 2024 года



Гэты дзень з`яўляецца шэсцьдзесят пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаўся 301 дзень.

Якія падзеі адбыліся 5 сакавіка і чым аlзнаxаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 5 сакавіка

У 1279 годзе войска ВКЛ на чале з князем Трайдзенем перамагло ордэнскае войска ў бітве пры Ашарадэне.
У 1562 годзе магістр Лівонскага ордэна Готхард Кетлер у Рыжскім замку перадаў Мікалаю Радзівілу Чорнаму пячатку Ордэна і ключы ад Рыгі, прызнаючы свае ўладанні часткай ВКЛ.
У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Грэцыяй і Малайзіяй.

Хто нарадзіўся 5 сакавіка

1777 год: Юзаф Маралёўскі, беларускі паэт і педагог.
1896 год: Кандрат Крапіва, беларускі пісьменнік і навуковец.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкая рэвалюцыянерка Роза Люксембург і італьянскі пісьменнік і рэжысёр П`ер Пазаліні.

5 сакавіка ў народным календары

Сёння Праваслаўная Царква шануе памяць вялебнага Льва Катанскага.

Па народным павер`і, у гэты дзень дрэнным знакам было ўбачыць знічку, – гэта, быццам бы, непазбежна прывядзе да цяжкай хваробы або нават смерці таго, хто назіраў за небам ці кагосьці з яго блізкіх.

Калі птушкі ў гэты дзень пачынаюць мыцца ў снезе, будзе адліга. Снег або дождж прадвяшчаюць паводку.

Sputnik, 5 сакавіка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/51/72956
Текущая дата: 18.11.2024