Гэты дзень з`яўляецца дзевяноста другім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 273 дні.
Сёння адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, а таксама Сусветны дзень распаўсюджання інфармацыі па праблемах аўтызму і Міжнародны дзень дзіцячай кнігі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 2 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 2 красавіка
У 1996 годзе адбылося падпісанне Дагавора аб Супольнасці Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
У 1997 годзе адбылося падпісанне Дагавора аб стварэнні Саюзу Беларусі і Расіі.
Хто нарадзіўся 2 красавіка
1832 год: Павел Баброўскі, беларускі гісторык і этнограф.
1933 год: Віктар Шымук, беларускі пісьменнік, перакладчык.
1949 год: Алесь Рашчынскі, беларускі кампазітар, фалькларыст, дырыжор, педагог.
Таксама сёння нарадзіліся дацкі казачнік Ганс Хрысціян Андэрсан і французскі пісьменнік Эміль Заля.
2 красавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святой Фаціньі (Фаціны), з якой Ісус размаўляў каля калодзежа Іакаўлева побач з горадам Сіхар.
Лічылася, што ў гэты дзень калодзежная вада набывае лекавыя ўласцівасці. Ёю мылі твар і апырсквали дамы и жывёлу. Святую ўшаноўвалі як дапаможніцу ад ліхаманкі.
Калі ўдзель было цёпла, а ўначы пахаладала, наступныя дні будзе добрае надвор`е. Белы заяц у лесе прадвяшчаў, што яшчэ выпадзе снег.
Sputnik, 2 красавіка 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/512/47373
Текущая дата: 15.11.2024