Гэты дзень з`яўляецца дзевяностым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 275 дзён.
Якія падзеі адбыліся 31 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 31 сакавіка
У 1966 годзе ў СССР ажыццёўлены паспяховы запуск першага ў свеце штучнага спадарожніка Месяца.
Хто нарадзіўся 31 сакавіка
1964 год: Ян Збажына, беларускі паэт і празаік.
Таксама сёння нарадзіліся французскі філосаф і матэматык Рэнэ Дэкарт, нямецкі кампазітар Іаган Себасцьян Бах і рускі географ і падарожнік Мікалай Пржавальскі.
31 сакавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць свяціцеля Кірыла Іерусалімскага.
У гэты дзень стараліся не хадзіць у госці, каб не пакінуць у чужым доме сваю ўдачу. Для таго, каб сядзець дома, былі і прыродныя прычыны: дарогі ў гэты час былі вельмі дрэнныя праз дажджы і паводкі.
Калі да 31 сакавіка ўжо з`явіліся камары, надвор`е будзе сонечнае і яснае. Тое ж самае прадвяшчае прылёт лебядзёў.
Sputnik, 31 сакавіка 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/512/47375
Текущая дата: 15.11.2024