Белорусский портал в Казахстане

Мінадукацыі: месцы для размеркавання знойдуць усім выпускнікам



У гэтым годзе беларускія ВНУ скончаць каля 19 тысяч "бясплатнікаў", якім гарантавана першае месца працы.

Усе выпускнікі бюджэтнай формы навучання беларускіх ВНУ у 2019 годзе будуць забяспечаны першым рабочым месцам, заявіла ў аўторак падчас анлайн-канферэнцыі на сайце БелТА кансультант упраўлення вышэйшай адукацыі Мінадукацыі Вольга Мушчынская.

Выпускнікі бюджэтнай формы навучання беларускіх ВНУ павінны пасля завяршэння вучобы адпрацаваць два гады ў рамках размеркавання. Часам у папярэднія гады частка выпускнікоў атрымлівала "свабодныя дыпломы" - гэта значыць вызваленні ад адпрацоўкі.

"У бягучым годзе за кошт сродкаў бюджэту будзе выпушчана каля 19 тысяч спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй. І ўсе яны атрымаюць першае працоўнае месца. Маецца дастатковая колькасць месцаў працы згодна з заключанымі дагаворамі і заяўках на падрыхтоўку спецыялістаў", - сказала Мушчынская.

Як дадала кансультант упраўлення прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ведамства Таццяна Караткевіч, не ўзнікне праблем з размеркаваннем і ў выпускнікоў ССНУ.

"На ўзроўні сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў гэтым годзе чакаецца выпуск прыкладна такі, як і ў 2018 годзе. Гэта больш за 18 тысяч выпускнікоў. Адпаведна, пры прыёме абітурыентаў гэтыя месцы былі забяспечаны дамовамі і заяўкамі, таму таксама чакаецца, што ўсе выпускнікі атрымаюць першае працоўнае месца", - адзначыла Караткевіч.

Працаваць па размеркаванні права атрымаюць і тыя студэнты, якія вучыліся на платнай форме - пры жаданні. У такім выпадку яны павінны звярнуцца ў камісію па размеркаванні пры вну.

Мінск, 19 сакавіка 2019
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/515/47256
Текущая дата: 15.11.2024