Белорусский портал в Казахстане

У Мінску ратавальнікі выявілі і канфіскавалі 5 банак з уранам



Пра гэта паведамляе сайт МНС.

14 сакавіка 2019 ў 11.16 на нумар «101» ад інжынера ЖЭУ паступіла паведамленне аб падазроных прадметах (са знакам «Небяспечна. Радыёактыўныя рэчывы або іянізуючае выпраменьванне») на кантэйнернай пляцоўцы ў г.Мінску па ул.Сердзіча, 3,.

Да месца выкліку выехаў аўтамабіль хімічнай і радыяцыйнай абароны Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС.

Работнікі МНС на кантэйнернай пляцоўцы выявілі пластыкавае вядро белага колеру са шклянымі і пластыкавымі ёмістасцямі ўнутры. На іх нанесены знак «Небяспечна. Радыёактыўныя рэчывы або іянізавальнае выпраменьванне».

Ратавальнікі агарадзілі месца здарэння. Папярэднія замеры паказалі перавышэнне радыяцыйнага фону на адлегласці аднаго метра ад ёмістасцяў ў 4 разы. У двух метрах ад іх радыяцыйны фон не перавышаў норму.

Усяго пры абследаванні месца складавання смецця былі выяўленыя пяць ёмістасцяў з парашкападобнымі рэчывамі: уран хлорысты - 2 банкі (па 1 кг), уран азотнакіслы - 1 слоік (1 кг), уран сернакіслы - 1 слоік (1 кг), уран трохкіслы - 1 слоік (1 кг).

Звязда, 14 сакавіка 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/516/47211
Текущая дата: 15.11.2024