Такая ўрачыстая цырымонія ўпершыню адбылася ў Палацы Незалежнасці
Удзельнікамі мерапрыемства сталі 25 юных беларусаў з розных рэгіёнаў краіны. Усім ім споўнілася па 14 гадоў. Пры гэтым яны ўжо дабіліся значных для свайго ўзросту поспехаў у вучобе, актыўна ўдзельнічаюць у грамадскай, спартыўнай, культурнай дзейнасці, спрабуюць свае сілы на алімпіядах, творчых конкурсах, спаборніцтвах.
Цырымонія праходзіла ў зале ўручэння даверчых грамат Палаца Незалежнасці, дзе Прэзідэнт звычайна прымае замежных дыпламатаў. Гэта надало асаблівую значнасць і ўрачыстасць мерапрыемству.
Аляксандр Лукашэнка цёпла і шчыра павіншаваў прысутных са святам - Днём Канстытуцыі і асабіста ўручыў кожнаму навучэнцу пашпарт і кнігу "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь".
"Сімвалічна, што ў той год, калі вы з`явіліся на свет, нашай маладой дзяржаве таксама споўнілася ўсяго 14 гадоў. Бачыць сёння вас, такіх мэтанакіраваных, паспяховых і таленавітых - дастойных дзяцей нашай суверэннай Беларусі - шчасце не толькі для вашых бацькоў, але для ўсяго беларускага народа, і перш за ўсё для мяне, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Для ўсіх, хто стаяў ля вытокаў стварэння незалежнай краіны, вы самая вялікая каштоўнасць".
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў кожным з юных удзельнікаў сённяшняй цырымоніі ўвасабляецца шматвяковая мара нашых продкаў быць гаспадарамі на сваёй зямлі.
"Для вас гэта мара стала рэальнасцю. Вы вывучаеце гісторыю краіны і напэўна разумееце, якое гэта шчасце нарадзіцца і жыць у моцнай і незалежнай дзяржаве", - адзначыў Прэзідэнт.
"Для вас гэта мара стала рэальнасцю. Вы вывучаеце гісторыю краіны і напэўна разумееце, якое гэта шчасце нарадзіцца і жыць у моцнай і незалежнай дзяржаве", - адзначыў Прэзідэнт.
Звяртаючыся да прысутных, Аляксандр Лукашэнка назваў іх і іх равеснікаў пакаленнем новай фармацыі, грамадзянамі свету па сваім светапоглядзе.
"Лічбавая рэальнасць, якая стала часткай вашага штодзённага жыцця, даўно сцерла геаграфічныя межы і бар`еры ва ўзаемадзеянні, такія як адлегласць, культурныя і моўныя адрозненні. Але вы заўсёды павінны помніць, што ваша Радзіма, ваш родны дом - гэта ваша родная Беларусь, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Сувязь з роднай зямлёй, сваімі каранямі - гэта тое, што будзе заўсёды насычаць вас жыватворнай энергіяй, даваць вам сілы на здзяйсненне вашых самых запаветных жаданняў".

Прэзідэнт заўважыў, што, атрымліваючы пашпарт, падлеткі робяць першыя крокі ў дарослае жыццё.
"Гэты дакумент сімвалізуе пачатак новага этапу самастойнага жыцця, насычанага цікавымі і значнымі падзеямі. У тым ліку і палітычнымі, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Пройдзе зусім няшмат часу, і вы ўжо будзеце прымаць важныя рашэнні ў гісторыі Беларусі, стаяць на варце дзяржаўных інтарэсаў. Будзеце ствараць будучае краіны, думаць пра яе дабрабыт, пра тое, што пакінеце сваім дзецям. А значыць, зробіце ўсё магчымае, каб захаваць нашы духоўныя каштоўнасці, культурны здабытак і самае галоўнае - мір на сваёй зямлі".

Юныя грамадзяне Беларусі акрамя пашпартоў і кніг ад кіраўніка дзяржавы атрымалі ў гэты святочны дзень магчымасць наведаць з экскурсіяй Палац Незалежнасці - адзін з сучасных сімвалаў беларускай дзяржаўнасці і суверэнітэту.
Юнакі і дзяўчаты з цікавасцю азнаёміліся з гісторыяй будаўніцтва і стварэння ўнутранага ўбрання Палаца Незалежнасці, пабывалі ў залах, дзе праходзяць важнейшыя дзяржаўныя мерапрыемствы, міжнародныя сустрэчы і саміты, у ліку якіх і шматгадзінны перагаворны марафон у нармандскім фармаце. Яны ажыўлена дзяліліся ўражаннямі ад сустрэчы з Прэзідэнтам і рабілі памятныя фатаграфіі ў інтэр`ерах палаца.
Азнаёміліся дзеці і з экспанатамі спецыяльнага музея, дзе выстаўлены разнастайныя падарункі, паднесеныя Прэзідэнту Беларусі кіраўнікамі іншых дзяржаў і замежных дэлегацый, вядомымі дзеячамі розных сфер. А галоўны эксклюзіўны музейны экспанат, які яны змаглі ўбачыць, захоўваецца ў кабінеце Прэзідэнта - першы экзэмпляр дзеючай Канстытуцыі Беларусі. Тым больш сімвалічна, што гэта адбылося ў дзень 25-годдзя Асноўнага Закона краіны.
На заканчэнне юным грамадзянам ад імя кіраўніка дзяржавы ўручылі ў падарунак ласункі.
15 сакавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
15 сакавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/516/47236
Текущая дата: 15.11.2024