Аб гэтым заявіла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава, уручаючы пашпарты юным грамадзянам Беларусі.
Урачыстая цырымонія адбылася ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці.
Галоўнымі героямі ўрачыстасці сталі 24 школьнікі з усіх рэгіёнаў краіны. Усе яны - выдатнікі вучобы, удзельнікі навукова-практычных канферэнцый, пераможцы і прызёры рэспубліканскіх спаборніцтваў, фестываляў, конкурсаў, прадметных алімпіяд, актывісты дзіцячых і моладзевых грамадскіх аб`яднанняў.
"Мне заўсёды вельмі прыемна сустракацца з юнакамі і дзяўчатамі. Гледзячы на іх, я ўспамінаю сябе ў гэтым узросце і па-добраму ім зайздрошчу, таму што ім давялося нарадзіцца ў суверэннай, незалежнай краіне, дзе дакладна вызначаны прыярытэты, дзе галоўнае - гэта клопат пра людзей. Хачу адзначыць, што наша моладзь вельмі добрая. Маладыя людзі сардэчна адносяцца да сваёй краіны, яе гісторыі", - сказала Наталля Качанава.

Паводле яе слоў, цудоўна, што ў Беларусі склалася такая добрая традыцыя ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаць пашпарты школьнікам, якія праявілі сябе ў вучобе і грамадскім жыцці.
"Уручаючы пашпарты, у нас ёсць чарговая магчымасць сустрэцца з юнакамі і дзяўчатамі, пачуць іх і яшчэ раз пераканацца ў тым, што моладзевая палітыка, праводзімая ў нашай краіне, - правільная і вывераная", - адзначыла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Наталля Качанава падкрэсліла, што ўручаць пашпарт маладому чалавеку, даючы яму наказ на дарогу ў дарослае жыццё, вельмі хвалююча і адказна.
"Я проста ўпэўнена, што гэты дзень запомніцца маладым людзям на ўсё жыццё. Будучыня краіны ў руках маладых, таму нам вельмі хацелася б, каб моладзь цаніла ўсё тое, што ёсць у Беларусі. За невялікі ў гісторыі прамежак часу наша краіна стала прыгожай і квітнеючай, яе пазнаюць на міжнароднай арэне. Мы бачым, з якой любоўю да яе ставяцца самі беларусы. Адным з прыярытэтных напрамкаў палітыкі дзяржавы з`яўляецца работа з моладдзю. Прэзідэнт заўсёды ставіць сур`ёзныя задачы ў гэтым напрамку, падкрэсліваючы яго асаблівую важнасць", - дадала яна.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта пажадала маладым людзям далейшых поспехаў у вучобе, спорце, грамадскай дзейнасці.
"Дзе б вы ні былі і куды б ні выязджалі, вы павінны ведаць, што ў вас ёсць свая родная зямля, свой родны дом - Беларусь і вы патрэбны тут.
Скончыўшы школу, атрымаўшы адукацыю і прафесію, якія вы для сябе выбераце, вы заўсёды зможаце тут рэалізавацца, у тым ліку ў сваім родным горадзе, вёсцы, раёне", - рэзюмавала Наталля Качанава.

Сімвалічна, што ўрачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў адбылася ў Дзень Канстытуцыі ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці. У моладзі была магчымасць азнаёміцца з экспазіцыяй музея і вывучыць вехі сучаснай беларускай гісторыі.
"Гэта асаблівы дзень для нас усіх, - сказаў кадэт Полацкага кадэцкага вучылішча Станіслаў Марозаў. - Атрымаць пашпарт з рук кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта ў такім асаблівым месцы - вялікі гонар".

Мерапрыемствы Усебеларускай акцыі БРСМ "Мы - грамадзяне Беларусі!", прысвечанай Дню Канстытуцыі, праходзяць па ўсёй краіне. Галоўны дакумент юным грамадзянам уручаюць кіраўнікі заканадаўчай і выканаўчай улады, грамадскія дзеячы, іншыя заслужаныя і аўтарытэтныя людзі краіны.
15 сакавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
15 сакавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/516/47293
Текущая дата: 15.11.2024