Белорусский портал в Казахстане

Кінафестываль кароткаметражак "Нефільтраванае кіно" пройдзе ў Мінску



Асноўнымі пляцоўкамі фестывалю стануць кінатэатр "Беларусь", Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" (вул. Кастрычніцкая, 19).

Міжнародны кінафестываль кароткаметражных фільмаў "Нефільтраванае кіно" пройдзе ў Мінску 15-17 сакавіка. 

Конкурсная праграма фестывалю прадстаўлена лепшымі гульнявымі, дакументальнымі, анімацыйнымі, эксперыментальнымі фільмамі і фільмамі ў фармаце віртуальнай рэальнасці. У рамках фестывалю запланаваны адукацыйныя мерапрыемствы: лекцыі, творчыя сустрэчы, майстар-класы, якія правядуць выкладчыкі з Пражскай кінашколы (Чэхія) і факультэта відовішчных мастацтваў універсітэта г. Лунд (Швецыя).

Фестываль прыме гасцей з Вялікабрытаніі, Венгрыі, Германіі, Грэцыі, Іспаніі, Італіі, Канады, Кітая, Польшчы, Расіі, ЗША, Украіны, Фінляндыі, Францыі, Харватыі, Чэхіі, Швецыі.

Канцэпцыя міжнароднага фестывалю прадастаўляе гледачам магчымасць не толькі ўбачыць кіно, пакінуць водгукі, абмеркаваць убачанае, але і пагутарыць з аўтарамі фільмаў.

Знайсці больш падрабязную інфармацыю і сачыць за магчымымі змяненнямі ў раскладзе можна на сайце фестывалю.

Звязда, 10 сакавіка 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/517/47128
Текущая дата: 15.11.2024