Белорусский портал в Казахстане

Гендырэктар «Белфармпрама» абвінавачваецца ў хабарніцтве



Генеральны дырэктар РУП «Кіруючая кампанія холдынгу «Белфармпрам» змешчаны пад варту, паведамляе Telegram-канал Следчага камітэта.

Кіраўніку прадпрыемства прад`яўленае абвінавачванне па ч. 3 арт. 430 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у сувязі з атрыманнем хабару за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю, удакладнілі ў СК. Расследаванне працягваецца.

Холдынг «Белфармпрам» аб`ядноўвае некалькі беларускіх вытворцаў лекавых сродкаў, сярод якіх Барысаўскі і Нясвіжскі заводы медыцынскіх прэпаратаў, «Белмедпрэпараты», «Мінскінтэркапс», навукова-практычны цэнтр «Лотыас».

Звязда, 11 сакавіка 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/517/47136
Текущая дата: 15.11.2024