4 сакавіка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і расійскага рубля, не змяніўся да еўра.
Па выніках таргоў курс еўра склаў 2,4305 рубля.
Курс долара ЗША вырас на 0,0026 рубля (0,12%) і склаў 2,1416 рубля.
Курс расійскага рубля павялічыўся на 0,0049 рубля (0,15%) і склаў 3,2250 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Ф`ючарсы на яе растуць, кошт бараля маркі Brent складае 65,8 долара ЗША.
У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, знізіўся на 0,0189 рубля і склаў 65,7956 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 4 сакавіка 2019
Мінск, 4 сакавіка 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/518/47012
Текущая дата: 15.11.2024