Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Органы ўнутраных спраў надзейна выконваюць важныя і адказныя задачы па абароне канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян, забеспячэнні правапарадку ў грамадстве, захаванні стабільнасці ў дзяржаве", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што, праводзячы бескампрамісную барацьбу са злачыннасцю, супрацоўнікі міліцыі паспяхова вырашаюць пытанні, якія закранаюць лёсы людзей, процістаяць крымінальнаму свету, умацоўваюць веру ў перамогу закону і справядлівасць.
"Дзякуючы вашай адказнай і напружанай працы Беларусь прадаўжае заставацца адной з самых бяспечных дзяржаў у свеце. Упэўнены, што вы і ў далейшым будзеце ўзорам адданага служэння народу, прадаўжаючы слаўныя традыцыі сваіх папярэднікаў", - падкрэсліў Прэзідэнт.
4 сакавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
4 сакавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/518/47015
Текущая дата: 15.11.2024