Белорусский портал в Казахстане

На Стаўбцоўшчыне пройдзе абласны “Дзень роднай мовы”



5 сакавіка ў Стаўбцоўскім раёне адбудзецца абласны "Дзень роднай мовы", які пройдзе ў рамках абласнога этапу рэспубліканскага маладзёжнага праекта "Беларусь - крынiца натхнення”.

Месца правядзення абласнога “Дня роднай мовы” выбрана не выпадкова, бо Стаўбцоўскі раён з’яўляецца малой радзімай народнага паэта - Якуба Коласа.

Падчас “Дня роднай мовы” адбудзецца дыктоўка, пройдзе “Адкрыты дыялог”, экспертамі якога стануць прадстаўнікі выканаўчай улады, дэпутаты, кіраўнікі грамадскіх арганізацый, музыкі і пісьменнікі.

Для ўсіх удзельнікаў апошняга будуць праведзены аглядныя экскурсіі ў мемарыяльным музеі-сядзібе Якуба Коласа “Акінчыцы”, мемарыяльнай сядзібе паэта “Альбуць” і літаратурна-мемарыяльным комплексе народнага песняра “Смольня”. Дарэчы, у гэты дзень будуць падведзены вынікі Дня роднай мовы ва ўсіх рэгіёнах Мінскай вобласці. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Мінскі абласны камітэт БРСМ, галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама і Стаўбцоўскі райвыканкам.

Сяргей Расолька
Звязда, 4 сакавіка 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/518/47020
Текущая дата: 15.11.2024