У першы дзень вясны адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця першага пускавога комплексу Навукова-практычнага цэнтра біятэхналогій у Інстытуце мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Удзел у ёй прыняў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч, паведамляе прэс-служба верхняй палаты беларускага парламента.
Праектная магутнасць комплексу — 20 тон сухіх прабіятычных прэпаратаў на год. У будучыні тут плануецца запусціць другі пускавы комплекс, дзе штогод будуць выпускаць 56 тон вадкіх комплексных мікробных прэпаратаў для раслінаводства.
Як растлумачыла дырэктар інстытута Эмілія Каламіец, вытворчасць такога аб`ёму прабіётыкаў у кормавытворчасці забяспечыць атрыманне звыш 40 тысяч тон высакаякасных збалансаваных айчынных кармоў для буйной рагатай жывёлы, птушкі, каштоўных відаў рыб. Эканамічны эфект ад выкарыстання інавацыйнай прадукцыі ацэньваецца ў суму каля 10 мільёнаў рублёў у год.
Новы цэнтр будзе садзейнічаць насычэнню ўнутранага рынку канкурэнтаздольнай экалагічна бяспечнай біятэхналагічнай прадукцыяй, пашырэнню яе асартыменту, павышэнню экспартнага патэнцыялу. Паводле экспертных ацэнак, сусветны рынак біятэхналогій да 2025 года дасягне 2 трыльёнаў долараў ЗША.
У сваю чаргу старшыня Савета Рэспублікі адзначыў, што новы цэнтр — гэта не толькі доследная, але і прамысловая вытворчасць, дзе будуць выпускаць інавацыйную прадукцыю, запатрабаваную на ўнутраным рынку.

— Нам неабходна прырастаць такімі вытворчасцямі, якія забяспечваюць рост ВУП і павышэнне дабрабыту людзей. Развіццё біятэхналогій — адзін з перспектыўных напрамкаў, — падкрэсліў ён.
Сёння Нацыянальная акадэмія навук робіць стаўку на развіццё такіх сучасных цэнтраў.
— НАН фактычна з`яўляецца буйной навукова-вытворчай карпарацыяй, якая забяспечвае поўны тэхналагічны цыкл — ад фундаментальных прыкладных даследаванняў да вытворчасці інавацыйнай прадукцыі і яе рэалізацыі, — дадаў Міхаіл Мясніковіч.

Дарэчы, тут працуюць 15,5 тысячы чалавек, з іх 5,6 тысячы — даследчыкі, астатнія задзейнічаны ў навукова-вытворчым цыкле.
Звязда, 7 сакавіка 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/518/47080
Текущая дата: 15.11.2024