Абноўлены спіс Quacquarelli Symonds (QS) быў апублікаваны 27 лютага.
Ён ахоплівае 48 напрамкаў. У прадметным рэйтынгу “Фізіка і астраномія” Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт заняў месца ў групе 551-600 сярод 30 000 ВНУ, якія ранжыруюцца. Ацэньванне дасягненняў ВНУ па асобных галінах абумоўлена неабходнасцю паказаць універсітэты-лідары ў канкрэтных навуковых напрамках.
У аснову методыкі QS пакладзены чатыры крытэрыі: рэпутацыя ВНУ (па выніках апытання 83 000 акадэмічных экспертаў і 42 000 працадаўцаў), сярэдняя колькасць цытавання навуковых публікацый за пяцігадовы перыяд і індэкс Хірша ВНУ ў дадзенай навуковай вобласці. Пры гэтым методыка не бярэ пад увагу публікацыі, падрыхтаваныя вялікімі калабарацыям,і удзельнікам якіх з`яўляецца ў тым ліку і БДУ. Нягледзячы на гэту ўмову, Белдзяржуніверсітэт усё роўна ўваходзіць у спіс элітарных універсітэтаў свету ў галіне фізікі.

З краін-суседзяў у прадметны рэйтынг “Фізіка і астраномія” увайшлі 17 расійскіх універсітэтаў. Найбольш высокую пазіцыю (26-е месца) займае МДУ імя М.В. Ламаносава. У групе ВНУ 51-100 – прадстаўлены Маскоўскі фізіка-тэхнічны інстытут, Нацыянальны даследчы ядзерны ўніверсітэт “МІФІ”, Новасібірскі дзяржаўны ўніверсітэт і іншыя. Нацыянальны Кіеўскі універсітэт імя Т. Шаўчэнка ўвайшоў у групу 401-450, Харкаўскі нацыянальны універсітэт імя В.М. Каразіна — у групу 551-600, Вільнюскі ўніверсітэт — у групу 251-300; Варшаўскі ўніверсітэт — у групу 151-200, Ягелонскі універсітэт і Варшаўскі тэхналагічны ўніверсітэт — у групу — 251-300…
Нагадаем, што раней БДУ ў катэгорыі “Фізіка і астраномія” ранжыраваўся толькі ў 2017 годзе. На дадзены момант у асноўным рэйтынгу QS БДУ займае 354 месца, а ў рэйтынгу краін Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі — 23 пазіцыю.
Трэба заўважыць, што ўсяго ў свеце існуе больш за 20 разнастайных сусветных рэйтынгаў ВНУ. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт удзельнічае ў рэйтынгах 11 агенцтваў, уключаючы вялікую тройку: Шанхайскі, THE и QS. У гэтых рэйтынгах БДУ стабільна ўваходзіць у 2% найлепшых ВНУ свету.
Надзея Нікалаева
Звязда, 2 сакавіка 2019
Звязда, 2 сакавіка 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/519/46972
Текущая дата: 15.11.2024