Адукацыйны інтэрнэт-праект БДУ “Quali.me” атрымаў спецыяльны прыз у конкурсе сацыяльна значных праектаў на Міжнародным форуме “Моладзь Еўразіі: будучыню будуем разам!”.
Рэсурс накіраваны на павышэнне матэматычнай адукаванасці вучняў і адрасаваны ўсім, хто захоплены матэматыкай і вывучае гэтую навуку. З дапамогай “Quali.me” школьнікі могуць ліквідаваць прабелы ў ведах, падрыхтавацца да кантрольных работ, экзаменаў, цэнтралізаванага тэсціравання. Студэнты могуць выкарыстоўваць партал для самаадукацыі, а таксама для актуалізацыі ведаў школьнага курсу. Цікава і карысны інтэрнэт-праект і педагогам: тут можна знайсці распрацоўкі тэстаў, методыкі інтэрактыўнага навучання, матэрыялы да ўрокаў.
Аўтарам і навуковым кіраўніком “Quali.me” выступае дацэнт кафедры інфармацыйных тэхналогій факультэта сацыякультурных камунікацый Ірыны Сіроціна. З 2015 года яна сумесна са студэнтамі і выпускнікамі факультэта рэалізуе і развівае гэту ініцыятыву. На дадзеным этапе вядзецца работа над стварэннем інтэрактыўных навучальных гульняў для малодшых школьнікаў. Асвойваць матэматычную навуку дзецям дапамагаюць спецыяльныя персанажы - маленькія Мінікволі, якія вандруюць па планетах ведаў. Працягваецца распрацоўка мабільнай праграмы “Quali.me” і яе пашыранай платнай версіі.
Па словах аўтара праекта, найбольшую цікавасць да партала праяўляюць карыстальнікі з Расіі. Для прыцягнення замежнай аўдыторыі плануецца перакласці адукацыйны кантэнт на англійскую мову, а ў перспектыве прымяніць ідэю ў дачыненні да іншых навучальных дысцыплін.
Усяго на конкурс міжнароднага форуму было пададзена больш за 120 заявак. Праекты ацэньвалі ў трох намінацыях: “Ідэя для мільёнаў: адказны бізнэс”, “Грамадзянская ініцыятыва: магчымасці грамадства, грамадства магчымасцяў” і “Я - лідар!”
Надзея Нікалаева
Звязда, 3 сакавіка 2019
Звязда, 3 сакавіка 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/519/46997
Текущая дата: 15.11.2024