1 сакавіка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і расійскага рубля, павялічыўся — да еўра.
Па выніках таргоў курс еўра зменшыўся на 0,0031 рубля (0,13%) і склаў 2,4305 рубля.
Курс долара ЗША вырас на 0,0006 рубля (0,03%) да 2,1390 рубля.
Курс расійскага рубля павялічыўся на 0,0038 рубля (0,12%) і склаў 3,2501 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Ф`ючэрсы на нафту растуць, кошт барэля маркі Brent перавышае 66 долараў ЗША.
У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, знізіўся на 0,075 рубля і склаў 65,8145 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 1 сакавіка 2019
Мінск, 1 сакавіка 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/520/46953
Текущая дата: 15.11.2024