Міністэрства інфармацыі заблакавала доступ да некалькіх падробленых сайтаў буйных беларускіх дзяржаўных банкаў — ААТ "Белаграпрамбанк" і ААТ "АСБ Беларусбанк".
У прыватнасці, як паведамляе ведамства, прынята рашэнне аб абмежаванні доступу да інтэрнэт-сайтаў belagroprombank.ru, belagroprombank24.ru, belagrobank.ru, ibank-belapb.ru, belagrobank.by, ib-belapb.by.
"Рэклама на названых інтэрнэт-рэсурсах, у якой выкарыстаны найменні і таварныя знакі (знакі абслугоўвання) ААТ "Белаграпрамбанк" і ААТ "АСБ Беларусбанк", уводзіць спажыўцоў рэкламы ў зман наконт прыналежнасці дадзеных інтэрнэт-рэсурсаў гэтым банкам", — тлумачыць Мінінфарм.
На дадзеных сайтах кліентам названых банкаў прапаноўвалася ўводзіць рэквізіты (лагін, пароль) уліковага запісу інтэрнэт-банкінгу.
У сувязі з гэтым Мінінфарм просіць карыстальнікаў інтэрнэту пры ажыццяўленні электронных плацяжоў звяртаць асаблівую ўвагу на адрасны радок і іншыя рэквізіты інтэрнэт-сайта пры выкарыстанні паслуг інтэрнэт-банкінгу і аплаце тавараў у інтэрнэце з мэтай недапушчэння завалодання ашуканцамі рэквізітамі электронных карт і іншымі канфідэнцыйнымі дадзенымі.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 21 лютага 2019
Мінск, 21 лютага 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/521/46885
Текущая дата: 15.11.2024