Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 15 лютага 2019 года



Гэты дзень з`яўляецца сорак шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 319 дзён.

Сёння праваслаўныя вернікі адзначаюць Стрэчанне. Якія яшчэ падзеі адбыліся 15 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 15 лютага

У 1386 годзе вялікі князь літоўскі Ягайла з братамі Карыгайлам, Свідрыгайлам, Вігандам і сваімі баярамі прыняў каталіцтва і атрымаў імя Уладзіслаў.
У 1563 годзе пачалася аблога Полацка маскоўскімі войскамі падчас Лівонскай вайны.
У 1916 годзе ў Вільні пачалося выданне газеты "Гоман".

Хто нарадзіўся 15 лютага

1904 год: Ларыса Александроўская, беларуская оперная спявачка.
1912 год: Навум Перкін, беларускі літаратуразнавец, крытык, празаік.
1932 год: Мікалай Якавенка, беларускі скульптар.
1959 год: Пятро Васючэнка, беларускі літаратуразнавец, крытык, пісьменнік, драматург.

Таксама сёння нарадзіліся астраном і фізік Галілеа Галілей і брытанская актрыса Шарлота Рэмплінг.

15 лютага ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква адзначае адзін з двунадзесятых святаў - Стрэчанне Гасподняе. Свята ўстаноўлена ў гонар таго, як на 40-вы дзень пасля нараджэння Збаўцы Марыя і Іосіф прыйшлі з ім у Іерусалімскі храм. Стрэчаннем гэта свята называюць таму, што тады Ісус упершыню сустрэўся са сваім народам.

У народзе гэты дзень лічылі пераходам да вясны. Казалі: "На Стрэчанне зіма з вясной сустрэліся". У хатах пеклі печыва ў выглядзе птушак, якія сімвалізавалі адступленне халадоў, і клікалі сонейка.

У гэты дзень у царкве свяцілі свечкі, якія называлі грамніцамі. Людзі верылі, што калі запаліць такую свечку падчас навальніцы, Маці Божая выратуе ад маланкі.

Па надвор`ю на Стрэчанне даведваліся, якая будзе вясна. Адліга прадвяшчала ранні яе надыход.

Sputnik, 15 лютага 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/522/46836
Текущая дата: 15.11.2024