Аб гэтым паведаміў дырэктар РНПЦ "Кардыялогія" Аляксандр Мрочак.
"Усяго за 10 гадоў праведзена больш як 320 аперацый па трансплантацыі сэрца. Штогод выконваецца прыкладна 43-45 перасадак. Ёсць досвед рэтрансплантацыі. У пацыента адбылося непрыманне арганізмам сэрца, і яго давялося замяніць на новае", - сказаў Аляксандр Мрочак.
Каб зрабіць значны рывок у развіцці транспланталогіі, у Беларусі ў свой час была праведзена вялікая арганізацыйная работа.
Стваралася адпаведнае заканадаўства, у прыватнасці, была замацавана прэзумпцыя згоды на ўзяцце органаў пасля смерці. Гэту норму грамадства ўспрыняло станоўча. Праходзіў падрыхтоўку персанал - не толькі хірургі, трансплантолагі, але і спецыялісты, якія займаюцца рэабілітацыяй пацыента ў пасляаперацыйным перыядзе. Стала больш магчымасцей падтрымліваць і рыхтаваць людзей да аперацыі - тое, што называюць цяпер мостам да трансплантацыі.
З`явіліся асаблівыя лекавыя прэпараты, тэхнічныя ўстройствы, якія замяняюць сэрца на этапе, пакуль чалавек чакае орган ад донара.
Трансплантацыя сэрца - сёння звычайная практыка
"Мяне ўжо не здзіўляе, калі на пяцімінутцы дакладваюць, што перасадзілі яшчэ адно сэрца чалавеку. Калі раней гэта было сенсацыяй для Беларусі, то сёння звычайная практыка", - адзначыў Аляксандр Мрочак.
Вялікі досвед дазваляе даваць добры рэзультат. У прыватнасці, паказчык пяцігадовай выжывальнасці - амаль 70 працэнтаў. Інакш кажучы, 70 працэнтаў пацыентаў з перасаджанымі сэрцамі жывуць больш за пяць гадоў, што лічыцца высокім вынікам.
Чаргі на перасадку сэрца няма
У Беларусі няма чаргі на перасадку сэрца. Разам з тым ёсць людзі, якім у будучым можа быць паказана гэта аперацыя.
Трансплантацыя - гэта аперацыя адчаю, або апошні сродак для выратавання чалавека, калі не дапамагаюць іншыя метады - медыкаментознае лячэнне, прамежкавыя аперацыі, напрыклад, пластыка клапана, аортакаранарнае шунціраванне.
Прымаюцца ўсе магчымыя меры, каб падоўжыць жыццё ўласнаму сэрцу чалавека і адтэрмінаваць перасадку. Пацыенты з перасаджанымі сэрцамі на працягу жыцця знаходзяцца на дыспансерным уліку, праводзіцца кантроль за іх жыццядзейнасцю, станам здароўя.
"Улічваючы, што ў цэнтры вядуцца навуковыя работы, у нашай паліклініцы ідзе пастаянны кантроль за гэтымі людзьмі з боку спецыялістаў, якія канкрэтна займаюцца адпаведным напрамкам", - адзначыў Аляксандр Мрочак.
Прэзумпцыя згоды
"Гэта важны прынцып, яго трэба прапаведаваць", - лічыць дырэктар цэнтра. Напрыклад, у Іспаніі, якая з`яўляецца лідарам у галіне транспланталогіі, да гэтага пытання падключылася рэлігія.
Альтэрнатыўны варыянт - прэзумпцыя нязгоды - прызнанне з самага пачатку нядгоды на ўзяцце органаў і тканак. Такі прынцып існуе ў некаторых краінах, напрыклад, у ЗША. Чалавек пры жыцці павінен пісьмова пагадзіцца з тым, каб у выпадку катастрофы мозгу ў яго маглі забраць органы для трансплантацыі. Аднак прадугледжана, што, калі чалавек збіраецца стаць кіроўцам, ён павінен даць такую згоду, паколькі трапляе ў групу рызыкі.
Пра перспектывы
Што датычыцца тэхнічных момантаў, наўрад ці з`явіцца нейкі новы падыход да сшывання сасудаў або аднаўлення нерваў сэрца. Вялікія перспектывы, у прыватнасці, датычацца таго, як падоўжыць жыццё сэрца ў чалавечым арганізме без непрымання арганізмам.
Сённяшнія падыходы звязаны з падаўленнем імунітэту, рэакцыі непрымання арганізмам трансплантата пры перасадцы, што звязана з рызыкай інфекцыйных пашкоджанняў.
Паводле слоў Аляксандра Мрочака, у будучым могуць з`явіцца новыя таргетныя сродкі, якія будуць здольны перашкаджаць непрыманню арганізмам сэрца і пры гэтым захоўваць агульны імунітэт.
Дарэчы, нядаўна ў адным з вядучых еўрапейскіх часопісаў выйшаў аўтарскі артыкул, якія датычыцца прыроджаных анамалій сасудаў сэрца - такая паталогія можа прывесці да неабходнасці трансплантацыі. Работу падрыхтавалі супрацоўнікі РНПЦ "Кардыялогія" і Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
У Мінску праходзіць канферэнцыя, прысвечаная 10-годдзю першай перасадкі сэрца ў Беларусі.
15 лютага 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/522/46857
Текущая дата: 15.11.2024