Гэты дзень з`яўляецца пяцьдзесят сёмым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 309 дзён.
Якія падзеі адбыліся 26 лютага і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 26 лютага
У 1932 годзе ў Мінску пачала выдавацца газета "Літаратура і мастацтва".
У 1992 годзе Беларусь і Фінляндыя ўстанавілі дыпламатычныя адносіны.
Хто нарадзіўся 26 лютага
1912 год: Уладзімір Карпаў, беларускі пісьменнік.
1929 год: Георгій Колас, беларускі пісьменнік.
Таксама сёння нарадзіліся французскі пісьменнік Віктор Гюго і рускі пісьменнік Аляксандр Праханаў.
26 лютага ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Марцініана Палесцінскага, якога ў народзе называюць Мартын ці Марцін, і Стэфана Неманя, або ў народзе – Сцяпана.
Святому Мартыну моляцца пра збаўленне ад спакус, асабліва – жаночых. Таксама гэты дзень лічыўся добрым, каб прыбраць у хаце – гэта абяцала дабрабыт і поспех у справах.
Калі снег у гэты дзень пачаў раставаць, вясна будзе цёплая. Пахмурны дзень, наадварот, абвяшчае пра познюю і халодную вясну.
Sputnik, 26 лютага 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/53/72807
Текущая дата: 18.11.2024