Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Бакытжан Сагінтаеў выказаўся аб праведзеным у Беларусі Адзіным дні галасавання і даў станоўчую ацэнку выбарам. Адпаведныя заявы ён зрабіў на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
У першую чаргу Бакытжан Сагінтаеў падзякаваў кіраўніку беларускай дзяржавы за магчымасць сустрэчы. Ён расказаў, што напярэдадні размаўляў са сваімі суайчыннікамі, якія ўдзельнічалі ў назіранні за ходам выбарчай кампаніі ў Беларусі, у прыватнасці, са старшынёй ЦВК Казахстана, намеснікам генеральнага сакратара ШАС, і чуў толькі пазітыўныя водгукі. «Яны прыбылі сюды як наглядальнікі на выбары, і яны адзначалі высокую арганізаванасць. Так усё спакойна і добра прайшло. Вельмі станоўчая ацэнка, — сказаў Бакытжан Сагінтаеў. — Усё ціха, спакойна. Людзі радуюцца. Арганізаванасць на ўсіх участках».
Асобна ён адзначыў высокую яўку выбаршчыкаў падчас датэрміновага галасавання: «Такая вялікая колькасць актыўна прагаласавалі — гэта таксама вынік той работы, якая праводзілася. Яна, магчыма, не была заўважная, але вынік паказвае: у дзень выбараў усё добра, спакойна, свята, людзі прыйшлі прагаласаваць».
«Я вас віншую», — звярнуўся старшыня Калегіі ЕЭК да Прэзідэнта Беларусі.
Звязда, 26 лютага 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/53/72821
Текущая дата: 18.11.2024