Гэты дзень з`яўляецца пяцьдзесят восьмым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 308 дзён.
Якія падзеі адбыліся 27 лютага і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 27 лютага
У 1612 годзе пачалася дзейнасць друкарні ў Любчы.
У 1919 годзе адбылося стварэнне Літоўска-Беларускай ССР.
Хто нарадзіўся 27 лютага
1667 год: Людвіка Караліна Радзівіл, рэлігійная дзеячка, мецэнатка.
1734 год: Караль Станіслаў Радзівіл "Пане Каханку".
1903 год: Міхась Явар, беларускі паэт.
1906 год: Рыта Млодак, беларуская оперная спявачка, народная артыстка Беларусі.
Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі пісьменнік Джон Стэйнбек, амерыканскі драматург Ірвін Шоу і амерыканская актрыса Элізабет Тэйлар.
27 лютага ў народным календары
Таксама сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Кірыла, які разам з братам Мяфодыям перавёў Евангелле с грэчаскай мовы на старажытнаславянскую.
Лічылася, што калі ў гэты дзень яшчэ трымаецца снег, гэта добра для глебы і робіць яе больш урадлівай. Добрае надвор`е прадвяшчала невялікае пахаладанне. Калі дзень сонечны, зіма яшчэ затрымаецца, але лета затое будзе цёплае. У прыватнасці, якое надвор`е на Кірыла, такі будзе і жнівень.
Sputnik, 27 лютага 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/53/72837
Текущая дата: 18.11.2024