Мастацкі кіраўнік Моладзевай опернай праграмы Вялікага тэатра Расіі Дзмітрый Удовін распавёў пра сваё стаўленне да Беларусі і падзяліўся сакрэтам выхавання ідэальнага опернага спевака.
Расійскі оперны дзеяч Дзмітрый Удовін выхаваў цэлую плеяду таленавітых оперных выканаўцаў - яго вучні выступаюць у найбуйнейшых тэатрах свету, такіх як Ла Скала і Каралеўская опера Ковент-Гардэн. У ліку знакамітых выхаванцаў - і беларуска Аксана Волкава, якая выступае ў нью-ёркскай Метраполітэн-опера.
Удовін звярнуў увагу на надзвычайны ўзровень арганізацыі конкурсу, які сёлета праходзіць ужо ў пяты раз. Акрамя прафесіяналізму арганізатараў, ён адзначыў добразычлівасць і цёплую атмасферу мерапрыемства.
"Беларусь заўсёды славілася сваімі тэнарамі, пра гэта шмат кажуць у нашым вакальным свеце. Акрамя таго, цэлая плеяда выдатных галасоў выйшла з беларускага горада Маладзечна. Беларусь - не простая краіна для опернага свету, яна заўсёды займала значнае месца", - адзначыў заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі.
У ліку лепшых спевакоў па ўсім свеце ён назваў беларусаў Аксану Волкаву, Уладзіслава Сулімскага, Надзею Кучар, Барыса Рудака.
Удовін падкрэсліў, што ідэальны оперны спявак павінен умела спалучаць у сабе выдатныя вакальныя дадзеныя і харызму, уменне зачапіць гледача.
"Мне пашанцавала - з аднаго боку я нарадзіўся ў СССР, дзе былі велізарныя культурныя традыцыі, з другога боку, быў досыць малады для таго, каб шмат ездзіць і стажыравацца. Зліццё некалькіх светаў і культур дало вынік, у якім атрымалася схапіць лепшае. Гэта наша хітрасць - збіраць толькі лепшае і не звяртаць увагу на ўсялякія глупствы. Трэба быць вельмі вялікім прагматыкам ", - адкрыў ён свой сакрэт выхавання прафесійных оперных выканаўцаў.
Sputnik, 20 снежня 2018
Sputnik, 20 снежня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/536/46125
Текущая дата: 15.11.2024