Белорусский портал в Казахстане

Гэта не сон: натоўп Санта Клаўсаў можна было ўбачыць у Мінску



Каля 400 чалавек прынялі ўдзел у забегу Санта Клаўсаў Santa Run Minsk.

Спартыўнае свята праходзіла ў суботу на Цнянскім вадасховішчы. Праявіць свае чароўныя здольнасці ў бегу ўдзельнікі маглі на чатырох трасах ад 1,5 да 15 кіламетраў.

Адзіная ўмова - у бягуна павінен быў быць "сантаклаўсаўскі" гарнітур. Але выйшлі на старт не толькі Санты, але і эльфы, і гномы, і Снягуркі. На самую маленькую трасу дапускалі малых.

Забег прайшоў у Мінску ўпершыню. Паводле звестак арганізатараў, у ім прынялі ўдзел 385 чалавек.

Яркія касцюмы сталі выдатнай падставай зрабіць сэлфі. Многія спартсмены прыходзілі з сем`ямі або групай падтрымкі. Кожнаму ўдзельніку прысвойваўся асабісты нумар, а таксама ўручаўся бранзалет, які фіксуе час і праходжанне чэк-поінтаў. Усяго праходзілі два старты: першы - на 1,5 і 5 км і другі на 10 і 15 км.

Удзельнікі стараліся здзіўляць не толькі спартыўнымі вынікамі, але і прыдуманымі навагоднімі касцюмамі. Кожны ўдзельнік атрымліваў медаль у форме елкі. Некаторыя праявілі вынаходлівасць на фінішы і запалілі бенгальскія агні.

У забегу ўдзельнічалі цэлыя сем`і: нягледзячы ранні пад`ём і прахалоднае надвор`е, настрой ва ўсіх быў выдатны. Многія не стрымлівалі пачуцці і эмоцыі. Некаторыя спартсмены прыходзілі на забег з гадаванцамі. Сабакам, якія ўдзельнічалі ў спаборніцтве, таксама па праве даставалася медаль-елка.

Другі этап марафона стартаваў у сярэдзіне дня, у ім удзельнічалі больш прасунутыя бегуны. Зразумела, не абышлося без добрай размінкі. Траса праходзіла па выспе і ўздоўж Цнянскага вадасховішча. Бонусам да прабежцы кожны ўдзельнік атрымліваў прагляд заснежаных прыгажосцяў прыроды.

Sputnik, 16 снежня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/537/46087
Текущая дата: 15.11.2024