Белорусский портал в Казахстане

У Мінску вызначылі фіналістаў нацыянальнага адбору да ХXII Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск»



22 студзеня ў Мінску вызначылі фіналістаў нацыянальнага адбору да ХXII Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск», які праходзіць у рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар», паведамляе Telegram-канал Беларускага радыё.

У праслухоўваннях прынялі ўдзел пераможцы рэгіянальных адборачных тураў, а таксама прадстаўнікі падпарадкаваных Міністэрству культуры арганізацый.

Рашэннем журы былі вызначаны канкурсантаў для ўдзелу ў фінале нацыянальнага адбору:

1. Лепяцёнак Аляксандра 
2. Сухан Амалія 
3. Ярашэвіч Злата 
4. Цумарава Маргарыта 
5. Табола Улада 
6. Войценка Арына 
7. Буйноўскі Платон 
8. Лагута Лаўра 
9. Цупрык Лізавета 
10. Казлова Ксенія 

Фінал нацыянальнага адбору да конкурсаў у рамках XXXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» пройдзе 16 сакавіка.

Звязда, 22 студзеня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/54/72246
Текущая дата: 05.10.2024