Белорусский портал в Казахстане

Белстат расказаў аб дадзеных апытання да Дня роднай мовы



54,1 працэнта насельніцтва Беларусі лічаць беларускую мову роднай. Гэта вынікае з апытання Белстата да Дня роднай мовы.

Больш за ўсё людзей назвалі беларускую мову сваёй роднай у Брэсцкай вобласці – 77 працэнтаў апытаных. Больш за палавіну насельніцтва Мінскай і Гродзенскай абласцей лічаць гэтак жа - 59,5 працэнта і 54,5 працэнта адпаведна. У Гомельскай вобласці роднай мовай выбралі беларускую 47 працэнтаў, у Магілёўскай - 46,1 працэнта, а ў Віцебскай - 45,3 працэнта.

Найбольшую ўдзельную вагу насельніцтва, якое лічыць беларускую мову сваёй роднай, складаюць людзі старэйшыя за 70 гадоў - 13,4 працэнта. Ва ўзроставай групе ад 30 да 34 гадоў гэта 9,6 працэнта, ад 60 да 64 гадоў - 9,4 працэнта.

З нагоды Дня роднай мовы моладзь Белстата сабрала актуальныя статыстычныя даныя ў інфаграфіку і арганізавала мерапрыемствы, на якіх неабходна суаднесці беларускія словы з рэгіёнамі Беларусі.

21 лютага 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/54/72789
Текущая дата: 18.11.2024