Белорусский портал в Казахстане

Мінскую ёлку назвалі адной з лепшых у Еўропе



Устаноўленая ля Палаца спорту ёлка трапіла ў спіс 16 лепшых на кантыненце па версіі тэлеканала Euronews.

Усталяваную каля мінскага Палаца спорту навагоднюю ёлку назвалі адной з лепшых у Еўропе, адпаведны рэйтынг апублікаваны тэлеканалам Euronews.

Навагоднія ёлкі ў цэнтры беларускай сталіцы ў гэтым годзе прыкметна змяніліся: нязвыклыя ўпрыгажэнні гарадскія ўлады зрабілі як на Кастрычніцкай плошчы, так і на Нямізе. Адзначылі гэта не толькі мінчане, але і сусветныя СМІ.

Так, тэлеканал Euronews уключыў усталяваную каля сталічнага Палаца спорту навагоднюю ёлку ў рэйтынг 16 лепшых у Еўропе.

Акрамя мінскай ёлкі, у спіс лепшых таксама трапілі "зялёныя прыгажуні" з Афін, Берліна, Будапешта, Данецка, Дортмунда, Краснаярска (адразу дзве), Лондана, Манака, Масквы, Нанта, Осла, Парыжа, Прагі і Варшавы.

Пасля з`яўлення навагодняй ёлкі ля Палаца спорту многія звярнулі ўвагу на яе падабенства з той, якая была ўстаноўлена ў мінулым годзе ў Афінах. Зрэшты, ёсць паміж дрэвамі і прыкметная розніца.

Мінск, 27 снежня 2018
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/543/46251
Текущая дата: 29.12.2024